Angoulema
@angoulema.bsky.social
/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/ J'apprends le français
Нешта нейкі трындзец, куды ні глянь 🫥 І Трамп як асобны від трындзецу.
Нашая бясплатная медыцына ў адносінах да людзей у веку, асабліва падалей ад Мінска, - гэта піздзец нейкі, іначай не магу сказаць 🫥 #асабістае
Дачытала на выходных "Па што ідзеш, воўча?" На дзіва лёгка чытаецца, улічваючы гісторыю ўнутры. Але ж балюча... Колькі ўсялякіх тапталася па нашай зямлі, колькі людзей знішчылі, выгналі ды выслалі... І часам "свае" былі не лепшыя за чужых 😢 І гісторыя працягваецца...
Ё 2 тыпы менеджараў: першы абараняе сваю каманду перад ціскам бізнесам, а другі яшчэ і свайго дадае. У мяне зараз другі тып х.х Ака "сава - эфектыўны менеджар"
Канешне, чума ў Іркутску дадае агню нашым палаючым гадам, але было б спакайней, каб расея з намі не суседзіла х.х І хочацца спадзявацца, што тая чума хаця б была не мадыфікаваная.
Толькі што бачылі зайца пасярод мястэчка 😯 Лесу побач няма. Бег проста ўздоўж дарогі.
А я шапку давязала 🥰 Узорчык месцамі крываваты атрымаўся, але ўсё адно файненька.
Вось тут мусіў быць слупок з накідам. Якога няма. На чацвёртым радзе ад бягучага х.х Калі ўжо на кожным больш за 200 слупкоў. За што х.х
Ухапіла хвост вясёлкі, а пасля суровыя шматслойныя хмары над праспектам. А пасля пачало ліць 😁
Паважаны #белскай Хто можа падказаць, ці аўдыёбукс бай экстрэмісты, ці ў іх можна з Беларусі штосьці купляць? Я даслухала аўдыёспектакль па Потэру, трэба штосьці новае да вязання...
Ніколі раней не была ў адпачынку ў верасні, заўсёды летам. І на Сіцыліі было вельмі цёпла, літаральна лета. Дык вось цяпер я згубілася 😅 Нібыта мусіць быць восень,але не адчуваецца. Але пэўна адчуецца, як пахаладае.
Carma is a bitch, ці я хв, як гэта назваць, але пасля таго як мы нечакана хутка прайшлі мяжу, то ўляпаліся ў калону ваентэхнікі, і паўзём як чарапахі ўжо 2 гадзіны х.х ЗА ШТО 😵💫
Захад сонца над Варшавай учора. Пасля Сіцыліі ў Варшаве вельмі зялёна. А я ўжо ў Беларусі.
Аэрапорт Катаніі - 👎🏻👎🏻👎🏻 Адзіны плюс - Этну відаць. Тэрмінал С - найгоршае з тэрміналаў-каробак для лоўкостэраў, дзе я была.
Фан факт: на наступны дзень пасля навальніцы мора вельмі спакойнае
Аўтобуса, канешне, не было, і ніякай інфы пра яго таксама 🤡 Трэніталія - супернезалік.
Летняя хорар-сторы: Захраснуць у Сіракузах. Маланка патрапіла ў чыгуначную сістэму на адным з прыпынкаў, і цяпер электрычкі адмяняюць. Мусіць быць аўтобус на замену, але пакуль не відаць.
Летняя хорар-сторы: Захраснуць у Сіракузах. Маланка патрапіла ў чыгуначную сістэму на адным з прыпынкаў, і цяпер электрычкі адмяняюць. Мусіць быць аўтобус на замену, але пакуль не відаць.
З Пацала да Сіракузы ехаць гадзіну. Электрычка спазняецца ўжо на 47 хвілін (мы чакалі каля 20, электрычка выйшла з Модзікі ўжо з 23-хвілінным спазненнем). Пытанне: Трэніталія, сур'ёзна??
Ніколі яшчэ так паршыва не спала ў адпачынку, і не магу зразумець, wtf? Like, нічога не змянялася, акрамя месца дыслакацыі. Маю ўсе шансы прыехаць з адпачынку больш стомленай, чым з'язджала х.х
Насамрэч сонца ўжо гадзіны паўтары як узышло, але аблокі нібыта зрабілі дэма другога ўсходу 💛🧡💜