Перамога з мінімальнай перавагай 🤏 Самы шчыльны фініш у Формуле 1 з Гран Пры ЗША 2002 года ў Індыянапалісе! #AzerbaijanGP
Formuła Pieramohi | F1
@f1pieramohi.bsky.social
Формула 1 па-беларуску. Навіны ды статыстыка Ф1. Formuła 1 pa-biełarusku. Formula 1 in Belarusian. Падкаст: https://pc.st/1703661520 Тэлеграм-канал: https://t.me/formula_pieramohi Зваротная сувязь: formula.pieramohi@gmail.com
📊 Залікі чэмпіянату пасля Баку #AzerbaijanGP Адрыў Расэла ад Антанэлі мог сур'ёзна скараціцца, калі б Кімі трапіў у боўлінг ад Калапінта. Але лідар чэмпіянату здолеў абмінуць усю гэтую заваруху і фінішаваць пятым. У выніку разрыў зменшыўся толькі да 66 ачкоў, а Джорджа яшчэ чакае штраф за (1/2)
Калапінта страціць 5 пазіцый на старце наступнай гонкі
Норыс лічыць, што Калапінта павінен атрымаць дыскваліфікацыю на адзін этап пасля аварыі ў Баку
Норыс лічыць, што Калапінта павінен атрымаць…
Пасля рэстарту Калапінта, які ехаў дзясятым, моцна заблакаваў колы ў першым павароце.…
fp1.by
Два фотафінішы сёння 🤏 Ліндблад і Акон, Расэл і Верстапен
🏁 Вынікі гонкі! Ваў! Хаос! Абсалютны хаос! Перамагае з барацьбой да фінішу Расэл, якому ўвесь гіганцкі адрыў за палову гонкі з'елі 2 машыны бяспекі! Верстапен усё ж з выпраўленым маторам прарваўся наверх, ды на фінішы адстаў на 0.1 с ад Расэла! Пасля вяртання ад траўмы адразу на подыум (1/2)
Фінальная сетка: без змен з вечара, 40 хвілін да гонкі! Ці пабачым прарыў Кімі або Макса? Расэл скараціць адрыў у чэмпіянаце? Williams зможа заехаць у ачкі? #AzerbaijanGP
2 піт-стопы сёння наўрад ці пабачым Паводле Pirelli, дэградацыя на ўсіх трох складах шын амаль адсутнічае. Цікава ці паедзе Антанэлі з 16-га месца ў боксы па хард ужо на першым коле? #AzerbaijanGP
Red Bull замяніла некалькі элементаў сілавой устаноўкі на балідзе Верстапена перад гонкай #AzerbaijanGP
Пасля праблем у кваліфікацыі Red Bull замяніла некалькі…
Макс атрымаў новы рухавік унутранага згарання, турбакампрэсар і камплект выхлапной сістэмы.…
fp1.by
🏆 Рафаэл Камара выйграў другую асноўную гонку Формулы 2 у Баку! Нікола Цолаў фінішаваў другім, Алекс Дан трэцім. Пасля гэтай перамогі Камара выйшаў у лідары чэмпіянату: 1. Камара — 207 2. Цолаў — 200 3. Дан — 189 (1/2)
Папярэдняя сетка на заўтра - Сайнс праз штраф у 5 пазіцый апускаецца на 14-е месца, дзякуючы чаму Бэрман падымаецца ў топ-10. - Перэс стартуе 20-м праз штраф у 3 пазіцыі. - Апошні шэраг пасля замен элементаў сілавой устаноўкі зоймуць Алонса (30 пазіцый штрафу) і Строл (20). #AzerbaijanGP
Макс Верстапен распавёў пра праблемы з батарэяй у 3-м сегменце кваліфікацыі "Уся кваліфікацыя прайшла не так, як павінна была. Ужо з Q1 я губляў напарніку каля паўсекунды на прамой, і каманда не магла зразумець чаму. Таму адразу апынаешся ў нявыгадным становішчы."
Макс Верстапен распавёў пра праблемы з батарэяй у 3-м…
Пасля аварыі Антанэлі ў Q1 здавалася, што за поўл будуць змагацца Верстапен і Расэл.…
fp1.by
⚠️ Штрафы Карласу і Серхіа на стартавай сетцы Сайнс атрымаў штраф у 5 пазіцый за тое, што не знізіў хуткасць пад жоўтымі сцягамі, а таксама 2 штрафныя балы ў суперліцэнзію. Перэс атрымаў штраф у 3 пазіцыі за тое, што заблакаваў Піастры ў Q1. #AzerbaijanGP
Візуалізацыя адрываў у кваліфікацыі 🤯 Расэл сёння проста знішчыў усіх! #AzerbaijanGP
🏁 Вынікі кваліфікацыі! Поўл забірае Расэл, з неймавернай перавагай у 0.8 секунды!! Леклер пачне побач з ім, на другім шэрагу Піастры ды Хаджар. #AzerbaijanGP
🏁 2-і сегмент! Сайнс праходзіць у фінал на абноўленым Williams! Як і абодва Alpine! #AzerbaijanGP
🏁 1-ы сегмент! Абедзве Аўдзі вылятаюць! Ды Антанэлі будзе стартаваць не вышэй за 16-е месца заўтра! #AzerbaijanGP
🇮🇹 Імала пачала падрыхтоўку да магчымага фіналу сезона 2026 Катар і Абу-Дабі ўсё яшчэ застаюцца асноўным варыянтам, але Імала ўжо пачала рыхтавацца на выпадак, калі менавіта ёй давядзецца прыняць фінал сезона-2026. Там ужо рыхтуюць і часовыя трыбуны. (1/2)
🏁 Вынікі практыкі 3! Верстапен быў у топ-3 у абедзвюх учорашніх сесіях, а сёння ўжо ўзначаліў практыку з вынікам 1:43.922. Расэл саступіў яму ўсяго 0.099 секунды, а Гэмілтан 0.111. Падобна, нас чакае вельмі шчыльная барацьба за поўл 👀 #AzerbaijanGP
🏁 Вынікі практыкі 2! Расэл выдатна пачаў уікэнд: быў найхутчэйшым і ў 1-й, і ў 2-й практыцы. Прычым увечары ён ужо апярэдзіў усіх больш чым на паўсекунды. Антанэлі стаў другім з адставаннем 0.552 секунды, Верстапен трэцім і саступіў Расэлу 0.827. #AzerbaijanGP
🏁 Вынікі практыкі 1! Расэл узначаліў сесію, хаця ў яго яшчэ застаўся запас: свой першы хуткі круг ён перапыніў пасля выезду ў зону вылету. Верстапен стаў другім, але таксама страціў час праз блакіроўку колаў на софце. #AzerbaijanGP (1/2)
👀 Эстэбан Акон пацвердзіў, што на сезон 2027 пакуль застаецца без кантракту "На дадзены момант я дакладна вольны агент на наступны год. Ёсць пэўныя пытанні, якія цяпер абмяркоўваюцца і якія ад мяне не залежаць. Таму я буду працягваць выкладвацца да канца года і пагляджу, як усё складзецца". (1/2)
🚨 Ісак Хаджар застаецца ў Red Bull на сезон 2027! Француз падоўжыў кантракт з камандай і налета працягне выступаць разам з Максам Верстапенам.
🧡 McLaren прадставіла новую айдэнтыку брэнда! Новы лагатып створаны паводле матываў шыльды сямейнай станцыі тэхабслугоўвання, дзе Брус пабудаваў свой першы гоначны аўтамабіль. McLaren: "Першы раздзел таго, што наперадзе. Абапіраючыся на ўнікальную спадчыну, мы фарміруем будучыню." (1/2)
🔵 Хаджар вяртаецца за стырно ўжо ў гэты ўікэнд пасля аднаўлення ад траўмы запясця Ліам Лоўсан зноў будзе выступаць за Racing Bulls пасля трох гонак, дзе замяняў Ісака. #AzerbaijanGP (1/2)