Aleś Karoza
@krz.bsky.social
Product Designer from Belarus in Warsaw BE / EN / PL
Памятаю нехта тут расказваў, дзе бярэ OEM ключыкі на Win 11/10... Можаце нагадаць?
Мае кароткія допісы публікуюцца ў Твітары, Блюскаі, Трэдс, і Мастадоне ВКЛ Ворлд аўтаматычна ў тым самым выглядзе. І часамі у Мастадоне і Блюскаі больш абмеркавання, чым у Трэдс і Твітары. Малыя суполкі = новы інтэрнэт. У вялікім інтэрнэце праходзяць міма, а ў малым размаўляюць.
Гомзік, закінеш палову?! 175 з мяне, 175 з цябе, і маем фільм пра Гітлера ў сучаснай Германіі на беларускай.
За што я не люблю тэхналогіі, дык гэта за ненадзейнасць. Сёння працуе, заўтра не працуе, праз ты хвіліны зноў працуе, і мы ўсе гэты прымаем як норму.
У паралельным свеце я б хацеў iPhone Duo. Калі ўявіць, што праблемы грошай не існуе, мне бы ўсё адно хацелася мець менш рэчаў, а не больш. І iPhone Duo мог бы замяніць чыталку, прыладу для прагляду фільмаў на канапе, ну і тэлефон.
На фоне астатніх падзей яшчэ больш раю паглядзець серыял Er ist wieder da (Ён павернуўся), немцы ўсё добра разумеюць пра свой народ, шкада, што разумець недастаткова.
Чытаючы Твітар, зразумеў, што ў новай Беларусі нам спатрэбіцца псіх-бальніца памерам з раённы цэнтр.
Перайшоў са стадыі пакупкі гульняў у Стыме, каб потым у іх не гуляць, у стадыю пакупкі кніг, каб потым іх не чытаць.
Нядаўна разам з жонкай паглядзелі ўсе серыі «H2O: Проста дадай вады», бо ў дзяцінстве я глядзеў толькі выбарачна. Сцэнарысты вельмі лянівыя там канешне, але фармат абсалютны топ. 24 хвіліны, мінус застаўкі, застаецца хвілін 20. І гэтага хапае, каб расказаць гісторыю.
Калі на пахаванні пачалі выконваць «Магутны Божа», то слёзы пацяклі самі сабой, вельмі моцная песня. Светлая памяць.
Як жа я люблю праграмы, дзе N бездзетных хлопцаў абмяркоўваюць праблемы дэмаграфіі...
Марці Непаўторны вель класна ў хлопцаў і дзяўчат з Майго роднага гуку атрымаўся.
А Марці Непаўторны выйдзе ў агульны доступ? Бо я данаціў, але не поўную суму, бо ранні доступ мне не асабліва трэба, але падтрымаць добрую справу заўсёды за. І вось чакаю-чакаю...
Паглядзеў відэа з канала Комік+Гісторык, захацелася зрабіць цір-ліст звязаных з Беларуссю персанажаў, Клод зрабіў.
30 рэчаў, якія я зразумеў за трыдцаць гадоў. У гэтым годзе без вычытвання і з памылкамі, але затое роўна ў Дзень Нараджэння.
30 рэчаў, якія я зразумеў за 30 гадоў
Парадак выпадковы, могуць быць як важныя, так і зусім не. Як цікавыя, так і банальныя. Калі не забуду, буду рабіць такое кожны дзень нараджэння. За 30 гадоў я зразумеў наступнае: 1) Усё трымаецца на людзях, якім не ўсё адно Ніякі працэс, ідэялогія, падыход, ШІ, ці нешта іншае не могуць стварыць нічога выдатнага. Выдатныя рэчы атрымліваюцца толькі тады, калі людзям не ўсё адно. Гэта і ёсць сакрэт таго, як рабіць добра. 2) Дабрабыт прыходзіць з часам Калі дастаткова доўга развівацца ў сваёй прафесіі, то з часам…
telegra.ph
Хот (ці не) тэйк: акторская гульна вельмі пераацэнена, аўтэнтычнасць у разы важней.
Паглядзеў Адысею, агульна спадабалася, але зашмат амерыканшчыны. А потым паглядзеў Трою 2004 года, і там лепей абсалютна ўсё, акрамя сюжэту. Але эфекты, маштаб, акторы, касцюмы — усё лепей у Троі.
І ўспамінаю Пяты элемент для параўнання, дзе нам сказалі, што мы неяк няправільна выкарстоўвалі падаўжальнік. Як, курва, няправільна, што мы з ім па вашаму рабілі. Адпраўлялі на нейкія праверкі, нейкія экспертызы, і грошы павернулі тыпу праз два месяцы, ці нешта такое.
Я ў шоку, як добра гарантыя працуе ў Польшчы. Зламаўся фен, зайшоў на сайт, зрабіў запыт за замену, паклаў у поштамат, праз дзень атрымаў новы. Усё. Ніякіх пытанняў, нічога.
Студыя Kaviarnia атрымлівае яшчэ тры кубачкі кавы за Закуліссе, фільм мне не вельмі спадабаўся, але хуткасць перакладу уражвае. Вельмі важна, каб новыя фільмы адразу выходзілі на беларускай, а не праз 6 месяцаў. Малайцы.
Якщо мене читають українці, прошу, підпишіть петицію щодо можливості надання воїнам-іноземцям звання Героя України. Залишилося 5 днів. petition.president.g...
Мне падаецца, што насамрэч купюры Еўра павінны ўзяць прыклад з манет Еўра і дазволіць кожнай краіне свой дызайн зваротнага боку. Ну, зразумела не поўнасцю свой, каб быў агульны стыль, але свае славутасці, людзей, жывёл, ці каго захочуць, акрамя палітыкаў.
Птушкі топ, але будынкі трэба замяніць на нешта вартае, а не шкляное гаўно.
Святлана Курс абсалютна цудоўная, нам пашчасціла жыць у адзін час з ёй, гэта вялікая страта для Беларусі і беларускай літаратуры.