Актыўна-агрэсіўная
@mimiliuk.bsky.social
Засланы беларускі казачок у англічанцы | Belarusian in the UK
Зараз будзе люты хот тэйк, але скажыце мне недалёкай, якім чынам bg3 назбірала столькі ўзнагарод і так усім падабаецца? Магчыма, у мяне праф дэфармацыя, але браць 50 фунтаў за настолькі забагаваную фігню - тупа крадзеж. Я так хачу палюбіць гэтую гульню, і яна настолькі гаўно, што хочацца плакаць😭
#котаўторак перадсвяточны. Прызапашвае сілы, каб дапамагаць рэзаць салаты і красці са стала чырвоную рыбу 😺
Лічу, Гугл фота ідэальна падабраў абгортку для альбома пра маю апошнюю паездку 😁 Каму цікава, ніжэй будзе трошачкі пра тое, куды ездзіла, навошта, і як яно ўсё прайшло 🧵
Дзеля гэтага віда Рытуля караскалася на 500 метраў уверх, і правалілася па калена ў балота (так, як высветлілася, у гарах яны таксама ёсць) 🐸 Ехала за рэлаксовымі шпацырамі каля возера пад сняжком, а адчуваю сябе Бэрам Грылзам. Але ж, зараза, прыгожа 🙂
У гэты #котаўторак паказваю вам мясцовых катоў. Яны пухнатыя, ласцяцца, ліжуць рукі і падазрона заліпаюць у адну кропку быццам бачаць прывідаў. Мяўкаюць толькі трохі дзіўнавата... 🤔
Калі мяне зараз спытаць, дзе з 4 краін у UK прырода найпрыгажэйшая, я не ведаю, што адказаць, бо гэта як спытаць, каго любіш больш, маму ці тату Поўнач Англіі мяне пакарыла, вось у гэтай кропцы я амаль заплакала ад шчасця і эмоцый Ніякая камера не перадасць гэты вайб, проста паверце, тут магічна 🥹
У Камбрыі, дзе я вырашыла пакараскацца ў гэты раз, як і ўсюды ў гарах у UK, вельмі многа авечак. Але толькі тут жывуць авечкі пароды Herdwick. Яны бясконца мілыя і робяць смешныя твары, калі падыходзіш бліжэй Вось вам падборка гэтых бубак, спадзяюся, зробяць вашую раніцу трошачкі пазітыўней 🤗
Паехала на поўнач у горы за снегам пад Раство. Снег не знайшла, але знайшла абсалютна чароўныя віды 🥰
Хто рана ўстае, той ранішнюю кавусю п'е вось з такім ачмурэнным відам ☺️ Вітаначкі, кацяняты, спадзяюся, у вас ўсіх тут усё добранька 🤗
Дзяўчынка: просіць тату ці бойфрэнда падарыць ёй дайсан на новы год Дзяўчына: сама дарыць сабе дайсан Жанчына: сама дарыць сабе дайсан, але ёсць нюанс 😅
У гэты #котаўторак Цігр незадаволены тым, што смачні з адвент календара скураная выдае толькі раз на дзень 😾
Цігру нашапталі, што недзе там на матэрыку, за каналам, нядаўна выпаў снег. А ў яе за акном не выпаў. Кот засумаваў і пайшоў хавацца пад коўдру. Тузае лапкай у сне. Напэўна, ловіць сняжынкі ☺️ #котаўторак
Я прайшла Expedition 33 (можа быць апошняй з усіх геймераў на свеце 😁), і мне трэба выказацца. Бо гэта настолькі ні з чым не параўнальны досвед, што я здаюся, і гэта цяпер мая самая любімая гульня ever. Я не чакала абсалютна нічога, і атрымала абсалютна ўсё, што я магла б хацець ад гульні 🧵
Паспяховы эксперымент, які даказвае першы (і галоўны) закон котамеханікі (не блытаць з квантавай, тут ніякіх вам невызначанасцяў і абʼюза катоў): if I fits, I sits 😺 #котаўторак
- Учора згадала пра тое, што ў мяне ёсць геймпас - "Ой, а што гэта тут за гульню дадалі, называецца яшчэ так дзіўна, што яшчэ за экспедыцыя" - 4 раніцы панядзелка, Рытуля плача ад шчасця, як прыгожа, але і ад болю, што праз 3 гадзіны на працу Expedition 33 - нешта абсалютна чароўнае 🥹
Раз я патрохі вяртаюся ў гэтыя вашыя сац мярэжы, то і Цігруля вяртаецца ў #котаўторак 🤗 На пузе вось у мяне ляжыць, лечыць. І юцюбчык глядзіць. Бо чаго не сумясціць карыснае з прыемным
Пра прыгоды ў валійскіх гарах пішу толькі зараз, бо гэтыя прыгоды завалілі мяне ў ложак з тэмпературай 🫠 Але калі каму цікава пачытаць пра тое, як весела хайкаць у гарах у Паўночным Уэльсе ў кастрычніку, і паглядзець прыгожыя фотачкі і зашакаленыя блюскаем відэа - гартайце трэд 🧵
Прывітанне з магутнага Сноўдана 👋🏻 Можа быць гэта маленькі крок для чалавецтва, але магутны крок для мяне: я пешшу (і на карачках 😁) спусцілася з самай высокай кропкі (1 км) ў Англіі і Уэльсе па далёка не самым простымі трэйле 💪🏻 Падрабязна пра прыгоды напішу заўтра, вось вам пакуль некалькі фотачак 🤗
Як справы ў офісах? Сёння багі Сноўдоніі адарылі мяне (пакуль што) пераменным сонейкам і (часам) блакітным небам. Гэта будзе цікавы дзень ⛰️
Не магу не сказаць пару словаў пра тое, куды ж я ўсё ж паехала, і дзе спынілася. Snowdonia, ці Eryry на валійскай - велічэзны нацыянальны парк у Паўночным Уэльсе з сотнямі лядніковых азёр, вадаспадаў і горным масівам. Найвялікшая гара - Snowdon ці Yr Widdfa. Я спынілася ў вёсачцы Betws-y-Coed ⬇️
Богі Сноўдоніі ўзнагародзілі мяне праліўным дажджом і парывамі ветру да 30 м/с 🙏🏻 Але не была б я беларускай, калі б усё адно не палезла хайкаць (каб змагацца, і пакутваць у працэсе, само сабою) Яно таго каштавала 💔
Калі з вакна звычайнага вясковага аўтобуса, які вязе цябе з цягніка ў B&B, вось такія віды - выходныя прайдуць ачмурэнна, народная валійская прымета 🏴 Спадзяюся, у вас, кацяняты, усё тут таксама добранька ☺️
Была ў мяне мара ідыёта: купіць сабе Queen Anthurium, і каб не за мільярд фунтаў. Не толькі таму, што я жмот, а яшчэ і таму, што па расказах блогераў і паведамленнях на рэдзіце, гэта самая капрызная халера, якая памірае калі на яе падыхаць. Знайшла зніжку! Халеры ў мяне спадабалася, выпусціла вось 🥰
Надвор'е брытанскае, традыцыйнае. Любы паважаючы сябе беларускі кот ведае, што ў такое надвор'е трэба рабіць 😴 #котаўторак
Калі закалупалі сумныя бэкграўнды для мітынгаў у Цімсах, таму пачынаеш ствараць свой офлайн 🪴 Нарэшце купіла полку для сваіх дзяцей і больш-менш паставіла самых капрызных па месцах. Калі хто вам скажа, што трапічныя расліны - таннае хобі, не верце 😅
З нагоды таго, што мой philodendron ring of fire выпусціў новы лісток, вырашыла вам гэтага звера паказаць ☺️ Напэўна, самы мой ненапружны, але знешне цікавы ароід, аддае вайбамі джунгляў, але нічога не просіць узаем 💚
А вашыя жывёлкі займаюцца прафесійным спортам? У Цігрулі вось чорны пояс па паляжунькаць 😎 #котаўторак
Я быццам ажыла, таму буду паціху вяртацца і расказваць пра сваіх дзяцей 🤗 Пачала невялічкі эксперымент са сваёй хояй, купіла за 2 баксы на аліку металічную падтрымку, павесіла на акно, дзець папоўз уверх 💪🏻 Мэта - нарэшце прымусіць яе квітнець і акупаваць аконную раму