Сука, у мяне паходу зуб зламаўся. 😭 Ну хоць не баліць.
гукі думання
@onefrombelarus.bsky.social
Нясу лухту, затое па-беларуску™. Часам перакладаю, часам шытпошчу. Эскапізм як сэнс жыцця. Яна/ейны. Можна на ты.
Бабуліна сяброўка патэлефанавала ёй і паругала "не смей паміраць раней за мяне!" (Яна на парк гадоў за маладзейшая)
Пачала blood of the dawnwalker. Цудоўная гульня. Вельмі нагадвае трэцяга ведзьмара. 👀Не вельмі падабаецца, што на ўсе сайд квэсты тупа часу не хопіць. 😀
Ужо трэці дзень не магу паспаць болей чым 5-6 гадзін. 😖 З-за праблем са здароўем. Ну хоць не бессань. 😖
Беларусбанк нейкага ляда зрабіў новую праграму ў якой чорт нагу зломіць ( На тэлефон. І ўсе мае наццаць узораў плацяжоў зляцяць (
Куфар куфы раздае, калі прайсці тэст на выяўленне махляроў.
Паглядзела другі сезон фалаўта. Мне спадабалася, але калі б яны болей часу выдзелілі закрыццю сюжэтных ліній, чым забрасваннем кручкоў на 3 сезон, зусім добра было б.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў усё. Ліквідавалі. 😭
Запісалася ў інстанцыю праз іхні сайт. Чырвонымі літарамі папярэдзілі, што запіс трэба падцвердзіць, іначай адменяць. Толькі вось тэлефона іхняга я не знайшла, толькі факс (хто ім у 2026 карыстаецца?) і гарачую лінію, якая працуе з 10 да 12 па буднях.
Пачала "Верныя Ворагі". Пакуль ўражанні дваякія. Шэлена, каторая ваўкалак, мала таго, што не надта разумная, і ўсім агрызаецца, дык яшчэ і любіць слабейшых біць. 🫠 Ну хоць жартуе смешна. Яшчэ яна мага ўпарта ведзьмаром называе і здзіўляецца, чаму той яе імя скарочвае. 🙄 (А пірожнае смачнае)
Яно мне трэба? Але трэба падтрымліваць беларускае фэнтэзі.
Сёння даведалася, што многа ў тых, хто нарадзіўся падчас вайны, дзень нараджэння не стаіць. 😳 Год нараджэння суд высвятляў (мінімум дзвух сведак трэба было прыцягнуць)
Беларусы ў Беларусі, ніхто бясплатны спаціфай не хоча?
Вост такія шыльды ў тысячу разоў лепшыя за гэты ваш ШІ.
Бабушка заявіла, што пражыве яшчэ год. Я нават не знала, што адказаць. 🤣 Яна радасна заявіла, што падлічыла сярэдняе арыфметычнае з узросту, у якім яе бацька і маці памерлі.
Як жа я не люблю, калі гульні робяць з разлікам, што чалавек выбера канцоўку ў пачатку і мэтанакіравана да яе пойдзе. 🤬 Чаму нельга зрабіць так, каб можна было гульню прайсці і толькі тады даведацца, якая канцоўка?
Бабушка лічыць, што маё паяданне неабчышчанай маладоц бульбы ў мундзірах – гастранамічнае вычварэнне. 🤤
Ужо з месяц збіраюся зрабіць сэндвіч з чыабатай, курыцай і гарчыцай. 🫣 Хз, што тута яшчэ можна закінуць. Яйка? Яшчэ ж трэба недзе свежую чыабату а пазатакрошнюю знайсці. (Бо ў кавярні яна ўжо 12р, і мяне жаба душыць)
Праходжу Banishers. Ghosts of New Eden. Мне падабаецца, але баёўка трохі манатонная. Яшчэ я вечна блытаю, што Антэа можа толькі ўхіляцца, а Рэд можа і блокаць і ўхіляцца.
Адзін з бесправадных навушнікаў перастаў падключацца. Што рабіць? Перазагрузка не дапамагае. 😭
Бабушка запрасіла да нас нейкага хлопца. Жаніха мне шукае. 🤣 Паглядзім, што з гэтага выйдзе.
Чаму ўсялякую фігню лепей наўпрост у Кітаі заказваць. 🫣