Каманда распрацоўнікаў “Шаную”

@shanuju.bsky.social

Ствараем праграму, каб кожны мог лёгка пачаць размаўляць на беларускай мове Спампаваць: https://www.shanuju.com/ Падтрымаць: https://www.shanuju.com/support

Двума ці дзвюма? Табе ці цябе? На двары ці на дварэ? Словазмяненне часта выклікае пытанні і сумневы, таму мы хочам удасканаліць працу над граматыкай у нашай праграме. Напішыце, дзе вы робіце памылкі часцей за ўсё. Будзем выпраўляць іх разам :)

🔥 НОВЫЯ ФУНКЦЫІ “ШАНУЮ” 🔥 Мы выпусцілі вялікае абнаўленне “Шаную”! Дадалі шмат новага: напрыклад, цяпер у праграме можна вывучаць беларускую з выкарыстаннем лацінкі, а таксама паўтараць пройдзены матэрыял. Спампаваць можна тут ⬇️ play.google.com/store/apps/d...

Некаторыя пісалі нам пра праблемы з пацвярджэннем уліковага запісу пры рэгістрацыі. Дзякуем за неабыякавасць і рады паведаміць, што мы выправілі гэты баг! Надалей рэгістрацыя не будзе выклікаць цяжкасцей. Таксама ў нас з'явілася старонка з частымі пытаннямі: www.shanuju.com/faq

Мабільная праграма “Шаную”

Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

shanuju.com

Дзякуй усім, хто карыстаецца праграмай, дзеліцца ёй з сябрамі ці піша нам пра багі! Мы вельмі цэнім вашу падтрымку. Таксама наш праект можна падтрымаць фінансава. Гэта дапаможа нам пакрыць выдаткі на распрацоўку і хутчэй рэалізоўваць новыя функцыі. buymeacoffee.com/shanuju

Шаную is мабільная праграма

buymeacoffee.com

💥 ШАНУЮ ў Google Play 💥 Бэта-тэст прайшоў вельмі прадуктыўна, дзякуем усім, хто паўдзельнічаў! Мы выправілі большасць знойдзеных багаў і гатовы паказаць "Шаную" вялікай аўдыторыі. Дзяліцеся з сябрамі ⚡️ play.google.com/store/apps/d...

Шаную – Праграмы ў Google Play

Мабільная праграма для вывучання беларускай мовы

play.google.com

🔥РЭЛІЗ ДЛЯ ANDROID УЖО ДАСТУПНЫ🔥 Многія чакалі, многія пыталіся. Першы рэліз мабільнай праграмы “Шаную” для Android ужо можна спампаваць на нашым сайце: shanuju.com Мы рыхтуем рэліз у Google Play, але вы зможаце ўсталяваць праграму ўжо зараз!

Мабільная праграма “Шаную”

Спадарожнік на шляху да беларускай мовы

shanuju.com

наша каманда скончыла ілюстраваць словы і агучваць сказы (ніякага штучнага інтэлекту — усё рукамі і галасамі), а гэта значыць, што мы гатовыя да выпуску першай версіі праграмы! сачыце за навінамі ;)

Friendly reminder: у беларускай мове літары “ё” і “е” абазначаюць розныя гукі. Кропкі над “ё” — гэта не проста графічны элемент, а важны складнік беларускай мовы. Іх адсутнасць можа цалкам змяніць сэнс слова, таму не забывайцеся на іх.

Bild

Ці ведалі вы, што ў беларускай такія словы, як “іхні” і “ейны”, не з’яўляюцца памылкай? Такая форма прыналежных займеннікаў трэцяй асобы — абсалютна натуральная рэч для нашай мовы. Напрыклад: У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе. (Міхась Зарэцкі)

Я — тру. Ты — трэш. Мы — тром. Вы — трацЕ ці трЭце? Як даведацца, куды падае націск у дзеясловах другой асобы множнага ліку? Усё проста: задайце пытанне "што робім?". Калі націск у адказе падае на канчатак (трОм, жывЁм), то і ў другой асобе націскным будзе апошні склад.

1/ Сябры, рады абвясціць вам важную навіну. Да нас далучылася каманда распрацоўкі праграмы «Шаную», якая будзе дапамагаць вывучаць і ўдасканальваць беларускую мову: @shanuju.bsky.social. Праграма толькі рыхтуецца для публікацыі на Google Play. Пра версію для App Store будзе асобна абвешчана пазней

Вітанкі! Мы неяк вырашылі напісаць мабільную праграму, каб дапамагчы кожнаму лёгка пачаць ужываць беларускую мову ў штодзённым жыцці і ўжо рыхтуемся да першай публікацыі! Будзем дзяліцца тут працэсам далейшай распрацоўкі і з радасцю выслухаем вашыя прапановы і ідэі 📚🚀