Ёсць агульначалавечы мінус ды эгаістычны плюс у чытанні па-беларуску. Табе ніколі не затэлефануюць з бібліятэкі наконт пратэрмінаванай кнігі 🫠
Alfthirdhe
@alfthirdhe.bsky.social
Ведаеце, я таксама свайго роду музеязнаўца 🏺 Трошачкі каталіцкага вайбу — і кніжак 📔 Лінгвафашыстоўнічаць у каментарах можна. Часам пішу пра хобі: 🧶🀄🐦⬛🍵🖼️ ─── ⊹⊱✿⊰⊹ ─── bel◦ukr◦eng◦cze
Не спыняюся здзіўляцца, якая ў сокалаў і ястрабаў жывая міміка адносна іншых птушак.
Ёмаё, я і забыла, якія падманліва «хуткія» рэцэпты ў гаршках.
Прачнулася а трэцяй ночы ад галаўнога болю, пачала чытаць кнігу па сярэднявечнай кулінарыі. Вядома, згаладала. Пабегла на хуценькую руку рабіць грэцкія спагеці з казіным сырам, салам ды таматамі — і ачмурэла, наколькі гэта смачна 🫠
Гэта не вучэбная трывога, гэта Карабу з першай пяцёркі (っ˘̩╭╮˘̩)っ
Нам трэба легалізаваць і нармалізаваць таран пажарнымі машынамі паркуноў пад пад'ездамі, no argues.
Дрэнны момант: перабрала з парфумай для валасоў Добры момант: у мяне хранічны рыніт, так што праблема навакольных людзей, не мая ✨
Мацярынская плата? А мо лепей — даччына пазыка? (прабачце, я рамантую ноўтбук і трохі еду з глузду)
Задрамала, гледзячы ў вакно, прысніла, нібы на балкон, хаваючыся ад буры, папугай заляцеў. Першая думка: во гэта ў Беларусі змены клімату... (і сфатаграфавала для вас)
Добрай раніцы ўсім, акром Цірдхэ, якая працуе па выхадных ✨
Любы скіраваны на максімізацыю прыбытку распроўшчык, які аднойчы абраў жанрам не фэшн-гачу, звярнуў па жыцці не туды.
Дзяўча-а-а-аткі, выкруціла нам баявую сукенку для знішчэння патрыярхату 💋
Прабачце, сёння няма настрою, таму вось вам жарты ў старым-нядобрым твітарскім рэчышчы.
@marilepage.bsky.social Сто трыццаць першая крутка. У мяне ўсё, я ўсё (і паўсюль 🫠).
Пачуваюся перапоўненай у свядомасці сацыяпаткай, але, адкрываючы навіны, ужо даўно не рэагую болем ці злосцю, а проста метадычна вышукваю артыкулы, дзе дрэнна маім ворагам.
Не, сур'ёзна, людзі. Вы ясце горкі чакалад? Не карыстаеце як інгрэдыент, не крышыце як топінг, а бярэце горкую, як туга, і чорную, як смутак, плітку — і ом-ном-ном? А кажуць, аматары кавы дзіўныя.
Грала ў глядзелкі з Феніксам. Выйграць у істоты з празрыстымі павекамі апынулася нечакана цяжкай задачай. Таму палічыла яго за махляра і залічыла сабе тэхнічную перамогу.
Так, гэта быў гарант. Не, я ні аб чым не шкадую. Так, гэта персанаж 1 HP team.
Мне марна будзільнікі на калонку ставіць. Сёння яе два разы папрасіла заткнуцца і не замінаць раскрываць забойства.
Любая добрая рэч у інтэрнетах альбо памірае, каб застацца героем, альбо жыве дастаткова доўга, каб стаць "дадзеная функцыя не даступна ў бясплатнай версіі, аформіце прэміўм усяго за 9,99 каб карыстацца ёй і не мець ніякай рэкламы!"
Інтра пабочных гісторый у Морыменс — тыя самыя «пяць хвілін, на якія сыйшлі 95% бюджэту анімэ».
Сёння зранку на мяне накрычала лысуха. Канец паведамлення.
Шаг першы: вам млосна Шаг другі: вы п'яце каву Шаг трэці: віншую, вам яшчэ больш млосна