Апошнім часам чамусьці складана маляваць. Ніяк не магу знайсці на гэта сіл. Але я вельмі паспрабую публікаваць хаця б якія небудзь маленькія замалёвачкі Сёння вось такія смешныя кажаны
Ottemir
@ottemir.bsky.social
• любыя займеннікі • BEL/ENG/RUS • 💙💜💗 • INFP • 19 гадоў • малюю, мару, плачу🥲
Ноччу разважалі пра тое, як гэта, страціць усё? Калі не засталося ні родных, ні сяброў. Не засталося грошай і месца, дзе можна застацца. Трэба збіраць жыццё па цаглінках нанова. Тады забываеш пра гонар, ён застаецца толькі ў людзей вакол. Сёння на сумнам
Чэсна, вельмі не люблю я фарбы і з маленства імі не малявала зусім. Асабліва акварэль мне не падабаецца, заўсёды бяжыць ад мяне па паперы. Але з гэтага моманту вырашыла ўсё ж такі паспрабаваць такія матэрыялы. Ну і вось першыя замалёўкі, акварэль. (я не разумею што раблю ад слова зусім)
Рамонкіііі, патрэбна вашая фінансавая дапамога!!! У выніку сямейнай сваркі ў мяне не будзе грошай на здымку пакоя і нейкае паўсядзённае існаванее. Як вынік: мяне выпруць на вуліцу 😭 Ці можаце вы чым зможаце падтрымаць мяне данатам, буду вельмі ўдзячны 😭 нумар карткі: 9112 3801 6142 0197
Вы ніколі яшчэ не бачылі якіх смешных цмокаў малюю. Трымайце хуценькага з лекцыі
Даўно ўжо нічога не кідала, скора залікі, сесія. Трымайце вось гэта, можа хоць будзе матывацыя хутчэй скончыць
Год таму я страціла кагосьці, хто бачыў, як я праходзіла ад самых сваіх горшых часоў да гэтых лепшых. І той факт, што гэта быў не чалавек не ратуе ад болю нават зараз. Сумую, Лулу❤️
Апошнім часам многа думала аб гэтым Не успрымайце за бунт ці нешта такое, калі ласка. Больш як вызваленне
Падарунак для сяброўкі на дзень нараджэння. Арцік з яе персанажамі. З яе дазволу паказваю вам :3 #art
Art train! Таксама ўпершыню. Столькі класных малюнкаў у людзей👀 Прабачце калі хтосьці не хацеў, каб яго тэгалі @diciusnestea.bsky.social @chrosnaja.bsky.social @bardeban.bsky.social @gaziter.bsky.social
Ааааа ўпершыню такое раблю, вогуле пакуль не разумею як працуе art train хаахаза😭😭😭 але дзякую!!! @kurisuillusia.bsky.social @ottemir.bsky.social
Вы бачылі, бачылі? Усе хуценька ісці ставіць падабайкі гэтаму сонейку! Дзякуй, Кіра✨
Реквест для маёй мілай знаёмай!!!! Хааай оттэ @ottemir.bsky.social #art
Разумею, што зараз усе рыхтуюцца да свята і мне не хацелася б наводзіць сум. Але й дату гэтую я прапусціць не магу. Проста час ад часу само ў галаве разважаецца. Чым яна б займалася зараз? Ці хацела яна адрасціць доўгія валасы? Ці знайшла б яна людзей, якія б былі сапраўднай сям'ёй? #LeelahAlcorn
Анімэ крама арганізоўвала арт чэлендж і малодшы брат прымусіў мяне паўдзельнічаць. Таму вось вам арцік па аднаму з любімых тайтлаў. Упершыню ўдзельнічала ў такім, дэдлайны гэта страшна:') #LycorisRecoil
На выходных упершыню была ў Мінску. Ён такі вялікі, але так душыць, усюды шумна, столькі людзей, якія быццам заўсёды глядзяць на цябе, занадта хуткі тэмп, так многа ўсяго, галава кружылася пастаянна. А мне тут жыць і працаваць патрэбна будзе. Хто-небудзь праходзіў праз нешта такое? Як вы справіліся?
this is for anyone struggling, especially men who are struggling with mental health shit: we need you here. I can't say anything more profound than that. except trust me, we need you here
Крыху крывога, але душэўнага. На мінулым тыдні псіхолаг паказала практыку, дзе трэба было многа фантазіраваць. Пасля гэтага захацелася намаляваць, што я сабе ўяўляла, але хапіла толькі на гэта (знаёмцеся, мая шыза)
Летам працую ў маленькай зоакраме. Вось вам замалёўкі маіх любімых кліентаў
Сёння ехала на аўтобусе каля славянкі і ўбачыла сярод натоўпу людзей вось такіх цудоўных дзяўчын. Ня ведаю ў якім спектаклі яны ўдзельнічалі, але мне адразу стала шкада дзяўчыну ў чорным, бо надвор'е зараз не для такога адзення. Ну і я не магла іх не замаляваць
Нажаль зноў проста маленькая замалёўка:') Калі я вучуся, з вакна бачна яшчэ адзін інтэрнат. Часта я проста гляджу на яго і думаю, што зараз бачу некалькі дзясяткаў кавалачкаў жыцця іншых людзей. Мабыць хтосьці нават таксама глядзіць на маё, хаха (заўтра экзамен, што я раблю)
Нажаль апошнім часам зусім не магу маляваць. Але ўсё ж такі зайшла сюды каб казаць вам Happy Pride month<3 Можа што-небудзь і намалюю паміж залікамі
Happy birthday, dear Kazimir Malievich! Thank you for choosing Belarusian Vicebsk for one of your life periods ❤️
Сёння хтосьці даведаўся нешта новае пра сябе( ╹▽╹ )
(ㆁωㆁ)