Ottemir

@ottemir.bsky.social

• любыя займеннікі • BEL/ENG/RUS • 💙💜💗 • INFP • 19 гадоў • малюю, мару, плачу🥲

Апошнім часам чамусьці складана маляваць. Ніяк не магу знайсці на гэта сіл. Але я вельмі паспрабую публікаваць хаця б якія небудзь маленькія замалёвачкі Сёння вось такія смешныя кажаны

BildBild

Ноччу разважалі пра тое, як гэта, страціць усё? Калі не засталося ні родных, ні сяброў. Не засталося грошай і месца, дзе можна застацца. Трэба збіраць жыццё па цаглінках нанова. Тады забываеш пра гонар, ён застаецца толькі ў людзей вакол. Сёння на сумнам

Bild

Чэсна, вельмі не люблю я фарбы і з маленства імі не малявала зусім. Асабліва акварэль мне не падабаецца, заўсёды бяжыць ад мяне па паперы. Але з гэтага моманту вырашыла ўсё ж такі паспрабаваць такія матэрыялы. Ну і вось першыя замалёўкі, акварэль. (я не разумею што раблю ад слова зусім)

BildBildBild

Рамонкіііі, патрэбна вашая фінансавая дапамога!!! У выніку сямейнай сваркі ў мяне не будзе грошай на здымку пакоя і нейкае паўсядзённае існаванее. Як вынік: мяне выпруць на вуліцу 😭 Ці можаце вы чым зможаце падтрымаць мяне данатам, буду вельмі ўдзячны 😭 нумар карткі: 9112 3801 6142 0197

Даўно ўжо нічога не кідала, скора залікі, сесія. Трымайце вось гэта, можа хоць будзе матывацыя хутчэй скончыць

Bild

Год таму я страціла кагосьці, хто бачыў, як я праходзіла ад самых сваіх горшых часоў да гэтых лепшых. І той факт, што гэта быў не чалавек не ратуе ад болю нават зараз. Сумую, Лулу❤️

Bild

Апошнім часам многа думала аб гэтым Не успрымайце за бунт ці нешта такое, калі ласка. Больш як вызваленне

Bild

Падарунак для сяброўкі на дзень нараджэння. Арцік з яе персанажамі. З яе дазволу паказваю вам :3 #art

Bild

Разумею, што зараз усе рыхтуюцца да свята і мне не хацелася б наводзіць сум. Але й дату гэтую я прапусціць не магу. Проста час ад часу само ў галаве разважаецца. Чым яна б займалася зараз? Ці хацела яна адрасціць доўгія валасы? Ці знайшла б яна людзей, якія б былі сапраўднай сям'ёй? #LeelahAlcorn

Bild

Анімэ крама арганізоўвала арт чэлендж і малодшы брат прымусіў мяне паўдзельнічаць. Таму вось вам арцік па аднаму з любімых тайтлаў. Упершыню ўдзельнічала ў такім, дэдлайны гэта страшна:') #LycorisRecoil

Bild

На выходных упершыню была ў Мінску. Ён такі вялікі, але так душыць, усюды шумна, столькі людзей, якія быццам заўсёды глядзяць на цябе, занадта хуткі тэмп, так многа ўсяго, галава кружылася пастаянна. А мне тут жыць і працаваць патрэбна будзе. Хто-небудзь праходзіў праз нешта такое? Як вы справіліся?

Bild

Крыху крывога, але душэўнага. На мінулым тыдні псіхолаг паказала практыку, дзе трэба было многа фантазіраваць. Пасля гэтага захацелася намаляваць, што я сабе ўяўляла, але хапіла толькі на гэта (знаёмцеся, мая шыза)

BildBildBild

Сёння ехала на аўтобусе каля славянкі і ўбачыла сярод натоўпу людзей вось такіх цудоўных дзяўчын. Ня ведаю ў якім спектаклі яны ўдзельнічалі, але мне адразу стала шкада дзяўчыну ў чорным, бо надвор'е зараз не для такога адзення. Ну і я не магла іх не замаляваць

BildBild

Нажаль зноў проста маленькая замалёўка:') Калі я вучуся, з вакна бачна яшчэ адзін інтэрнат. Часта я проста гляджу на яго і думаю, што зараз бачу некалькі дзясяткаў кавалачкаў жыцця іншых людзей. Мабыць хтосьці нават таксама глядзіць на маё, хаха (заўтра экзамен, што я раблю)

Bild

Нажаль апошнім часам зусім не магу маляваць. Але ўсё ж такі зайшла сюды каб казаць вам Happy Pride month<3 Можа што-небудзь і намалюю паміж залікамі

Мне ўсё ж такі дасталася сёння гэтая маленькая валянцінка ад сяброўкі. А потым нават настаўнік на лекцыі павіншаваў(⁠◕⁠ᴗ⁠◕⁠✿⁠) А яшчэ ў нас снег пайшоў, таму вось вам хуткі малюнак #art #sketch

BildBild