Nine Ravens Cemetery

@nr-cemetery.bsky.social

Мастак, стрымер, распрацоўшчык. Толькі сапраўдная творчасць, сапраўднае маляванне і мадэляванне, без гаўноШІгенерацый. Беларусь будзе вольнай, Украіна пераможа.

Аднаго маштабнага рэліза было мала, трымайце яшчэ адзін) youtu.be/0tEkYSMrMFY?... NO AI Анімацыя ад Язэпы на 40+ артоў ад @kotsin.bsky.social і @madsduck.bsky.social І адточаная мною цягам доўгага часу вакальная шыза Знаю, што мюзіклы нішавая гісторыя, але для мяне мастцтва жыве ў такім

Confrontation from Jekyll & Hyde (Belarusian cover)

YouTube video by Orril

youtu.be

Рамонкіііі, патрэбна вашая фінансавая дапамога!!! У выніку сямейнай сваркі ў мяне не будзе грошай на здымку пакоя і нейкае паўсядзённае існаванее. Як вынік: мяне выпруць на вуліцу 😭 Ці можаце вы чым зможаце падтрымаць мяне данатам, буду вельмі ўдзячны 😭 нумар карткі: 9112 3801 6142 0197

Знаёмцеся, гэта мышка Мэры. Спачатку планавалася для котак, але атрымалася троху завялікай, да таго ж я да яе прывязалася, таму цяпер гэта мая мышка Мэры :)

BildBild

ШІ-аматары насралі ў культуру, у мастацтва, у адукацыю, у экалогію, у рынак жалеза, у рынак працы, у сацсеткі, у палітыку і шмат куды яшчэ. Дзеля чаго? А каб сгенерыць мемчык дзеля падабаек, каб распрануць дзіцё на фатаздымку, каб сапсаваць гульню. І каб зрабіць міліярдэраў яшчэ багацей, вядома)

Bild

Пад сённяшні дзень ужо некалькі месяцаў ляжаў-чакаў малюнак - "найбольш агідная пачвара з майго сутарэння". Відавочна, я не даў з ім рады. Пачвара мо і агідная, але і не побач з той гідотай, што ўжо 4 гады лезе ва Украіну.

Bild

Стала вядома, што у сярэдзіне тыдня разам з жонкай быў затрыманы стваральнік праекту «Кінаконг» Андрэй Кім. «Кінаконг» — праект, які быў заснаваны ў 2012 годзе і займаўся перакладам і дубляжом на беларускую мову мастацкіх і дакументальных фільмаў, мульцікаў, трэйлераў ды разнастайных відэазапісаў.

Bild

Усё жыццё быў далёкім ад музыкі - мала слухаў і, вядома, не вывучаў. Але пасля 30, працягваючы маляваць мышапавукоў, зразумеў - трэба. З нуля, па ютубаўскіх відосах падвывучыў музычную грамату, і даў рады без усялякіх ші. Вучыцца і цікава, і карысна!) www.youtube.com/watch?v=j4Q4...

Broken lighthouse. Мышапавучыя мелодыі

YouTube video by Nine Ravens Cemetery

youtube.com

Віншую ўсіх з надыходзячым! 2025 - суцэльная лухта. Асабліва не спадабаліся: навіны (у свеце ганебны жах адбываецца), навіны (на радзіме таксама ганьба і трындзец), я (быў люта не прадуктыўным, ганьба х10). Зычу ўсім нам менш ганебнага наступнага году!

Напярэдадні восеньскай кульмінацыі (чорная ноч + дзяды + хэлавін) абуджаюся. Вылажу са сваёй нары, адчуваю сябе сапраўдным нячысцікам. Але нібыта жывы. Вось, напрыклад, якое ўчора на стрыме намаляваў) (яшчэ можна сюды падабайку закінуць, калі не шкада: www.tiktok.com/@nr_cemetery...)

У мяне сёння дзень нараджэння! Час зараз дурны, падзеі адбываюцца лютыя - у гэткіх умовах аж сорамна неяк штосьці святкаваць. Але ж то факт, таму усё ж адзначу) Сёння на стрыме буду прымаць віншаванні, глядзець "Чужога", вячэраць дранікам. Далучайцеся! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Bild

Боляча, так, але зусім не безнадзейна. Усё атрымаецца, калі рабіць справу ўпарта. Не гойдаючыся на эмацыйный гойдалках, разгойдваючы нервовую сістэму і ўпадаючы ў адчай. Рух наперад, радасць ад маленькіх перамог - гэта дазволіць выйсці з цемры.

Bild

Раптоўная хвілінка матэматыкі! Працягласць купальскае ночы - 7 гадзін 34 хвіліны. 3 хвіліны 15 секунд - сярэдняя працягласць музычнай кампазіцыі. Плэйліст купальскіх песен, які будзе пакрываць усю ноч, павінен утрымліваць 139 песень. Ці рабіў хтосьці падлік, колькі ё на сёння?

Bild

А вось і трэйлер! Яна цяпер гучыць, размаўляе! Зазірнуць паглядзець можна вось тут - youtu.be/g0JT5svUzCE Мышапавучыня Гекаф'я - народжаная й ад пачатку да канца зробленая ў прамым эфіры, на стрымах. Усё рукамі, без аніякіх генерацый.

Bild

Сёння выйшла "S.T.A.L.K.E.R.: Legends of the Zone — Enhanced Edition"! Пагляджу на апгрэйд улюбёнай гульні юнацтва, "Покліч Прыпяці". Яшчэ й з аўтэнтычнай украінскай агучкай, замест папярэдняй вось той:) Зазірайце на стрым: www.twitch.tv/nine_ravens_...

Bild